Современная белорусская литература

Автор: Пользователь скрыл имя, 13 Мая 2012 в 16:07, реферат

Описание работы

Мы спасцiгаем у лiтаратуры дух часу, з яе мы чэрпаем заканамернасi руху, праблемы развцця, даведваемся, чым жыў i жыве народ, пазнаём яго менталiтэт. Асноўныя пружыны руху часу i грамадства так сплецены з асноўнымi пружынамi лiтаратурнага развцця, што ix i трэба разглядаць разам: рух часу - рух жыцця - рух лiтаратуры. Дзякуючы творам лiтаратуры мы пазнаём край, жыццё народа ў гэтым кpai, пазнаём сябе i адкрываем свет.

Работа содержит 1 файл

Документ Microsoft Office Word (2).docx

— 38.01 Кб (Скачать)

Мы спасцiгаем у лiтаратуры дух часу, з яе мы чэрпаем заканамернасi руху, праблемы развцця, даведваемся, чым жыў i жыве народ, пазнаём яго менталiтэт. Асноўныя пружыны руху часу i грамадства так сплецены з асноўнымi пружынамi лiтаратурнага развцця, што ix i трэба разглядаць разам: рух часу - рух жыцця - рух лiтаратуры. Дзякуючы творам лiтаратуры мы пазнаём край, жыццё народа ў гэтым кpai, пазнаём сябе i адкрываем свет.

На працягу стагоддзяу беларуская лiтаратура дала свету болыш, чым свет ведае пра яе. Яна развiвалася на агульначалавечых каштоўнасцях У пошуках маральных асноў беларуская лiтаратура, як i расiйская, не мела, па словах Бялiнскага, cвaix сярэднiх вякоў. Лiтаратура Беларусi праходзiла свой паскораны шлях развiцця у XIX - XX стагоддзi не толькi ў авалоданнi новымi жанрава-стылёвымi выяуленчымi мажлiвасцямi, паскораны шлях фармальных пошукаў i захапленняу, але i хутка выпрацавала разнастайныя тэндэнцыi, прыёмы, спосабы. У аснове сваей яна заставалася рэалiстычнай, тым не менш, у ей шырока ўкаранялiся лiрычныя, рамантычныя, фантастычныя, натуралiстычныя i iншыя дамiнанты стылю.

Многiя жанрава-стылявыя тэндэнцыi мастацкага адпюстравання прыходзiлася асвойваць што называецца "з лiстa", на чыставiк.

Беларуская лiтаратура развiвалася з вусных апавяданняу, народных жартаў, анекдотаў, сцэнак, маналогаў, дыялогаў, паданняу, легенд, казак, прыпавесцеi. Яна жывiлася сокамi вуснапаэтычнай творчасцi народа, нiколi не парывала сувязi з фальклорам, што складаў i складае яе магутны пласт i станавыхрыбет. У народзе творы тыя часам i жылi, захоўваючыся, становячыся фальклорам, будучы неаддзельнымi ад фальклору.

Уявiм цяпер сабе, як у далёкiя часы прыходу хрысцiянства на нашы землi па дарогах Беларусi цягнулiся цэлыя вазы рэлiгiйных кнiг, а ў манастырах Полацка i Наваградка, Турава i Смаленска беларускiя чарняцы-мнiхi перапiсвалi старабеларускiя тэксты, старанна слiбiзуючы Бiблiю, казаннi, апокрыфы.

Пiсьменнасць на Беларусь прыйшла разам з хрысцiянскаю вераю ў Х стагоддзе. Паводле гiсторыка беларускай лiтаратуры М. Гарэцкага, можна размежаваць гiстарычнае дзеянне лiтаратуры Беларусi на: а) старабеларускую (ад прыняцця хрысцiянства да XIX ст.); б) новую (з XIX ст. да 80-ых гадоў) i в) навейшую (ад 80-ых гадоў XIX ст. да нашых дзён). Асобны этап яе развiцця, на нашу думку, XX стагоддзе з яго неардынарнымi падыходамi да жыцця i часу, з узлётамi i спадамi ў лiтаратуры.

Пiсьменства на Беларусi мела ў аснове свайго развiцця царкоўнаславянскi пачатак (X-XII ст. ), падрыхтоўчую пару (XIII- XV стст. ), "залаты век" (XVI ст. ), адносны спад пiсьменнасцi (XVII ст. ) i ледзь не поўны заняпад у ХУШ ст. Яно шырылася, дзякуючы таму, што беларускiя князi i духоўнiкi, пiсьменныя люздi чыталi i спiсвалi тэксты з царкоўных, рукапiснакiрылаўскiх кнiг на грэчаскай мове для пашырэння веры i выратавання душы. Спачатку гэта былi творы з вiзантыйскага пiсьменства (X-XI стст. ). Пры спiсваннi ў тэксты якраз i трапiлi асаблiвасцi старабеларускiх народных гаворак. Некаторыя пераклады на царкоўнаславянскую мову, дзе сустракалася шмат простай, як прынята казаць, вульгарнай мовы мясцовага люду, былi ў значнай ступенi самастойнымi творамi.

Яшчэ i дагэтуль жывуць у народзе гутаркi, тыя апавяданнi, якiя узяты з вуснаў старцаў, лiрнiкаў, што хадзiлi па беларускiх кiрмашах, пераказваючы, напрыклад, "Жыццё Аляксея, Чалавека божага". Сляпы старацлiрнiк з хлапчуком-павадыром - фiгypa загадкавая i таямнiчая у народнай вусна-паэтычнай творчасцi, галоўны вобраз у мастацтве, ды i ў самiм жыццi, роля якога ў пашырэннi прыгожага пiсьменства на Беларусi многiя стагоддзi заставалася выключнай. Шырока бытавалi мiфалагiчныя байкi, казаннi, апокрыфы аб Багародзiцы ("Як хадзiла Багародзiца па муках"). Потым пайшлi "Кронiкi" (Хронiкi), аповесцi, прыпавесцi, пераказы Тураўскага Евангелля у XI ст. 3'яулялiся арыгiнальныя, уласнабеларускiя творы, да якiх адносiлiся такiя, як, напрыклад, жыццяпiсы Барыса i Глеба, Кандрата-пакутнiка, альбо Тэклi-першапакутнiцы. А хутка ў трох беларускiх княствах з'явiпся i першыя беларускiя гiсьменнiкi-першапраходцы, духоўныя пастыры народа - Кiрыла Typaycкi, Ефрасiння Полацкая, Аўрам Смаленскi, Клiмент Смаляцiч i iнш. Шмат могуць сёння распавядаць нам казанi i маленнi Кiрылы Тураўскага, аўтара шматлiкiх прамоў, прыпавесцей - старадаўнiх узораў прыгожага пiсьменства на ўзроўнi еўрапейскiх прамоўнiцкiх твораў сярэднявечча.

Велiчная постаць заўзятай кнiжнiцы, сейбiта "разумнага, добрага, вечнага" асветнiцы i творцы Ефрасiннi Полацкай.

Недзе з XII стагоддзя  распачалося уласна беларускае летапiсанне. Многiя полацкiя, тураўскiя i смаленскiя хронiкi не дайшлi да нас, хоць дакладна вядома, што яны былi, нам вядомы цытаты з iх.

Пра Беларусь i беларусаў  можна сустрэць звесткi ў "Аповесцi мiнулых часоў" i Галiцка-Валынскiм летапiсе. Самы поўны летапiс - Крошка Быхаўца.

Захавалiся на тэрыторыi Беларусi дакументы справаводства: "Угодчая грамата Полацка з немцамi 1200 г. ", "Умова Полацка з Рыгай 1210 г. ", "Угодчая грамата крывiчоў зь немцамi 1214г. " i iнш.

Адзiн з узораў беларускага пiсьменства - "Смаленская умова зь немцамi 1229 г. " - двухбаковае гандлёва-палiтычнае пагадненне, у якiм адлюстравалiся пачаткi беларускага права.

У часы Вялiкага княства Лiтоўскага на беларускай мове з'явiлiся Метрыкi, Статуты.

Эпоха Адраджэння на Беларусi звязана найперш з iмёнамi першадрукара i лiтаратара, доктара медыцыны i фiласофii Францiшка Скарыны, якi nicay прадмовы i пасляслоўi да кнiг, якiя ён выдаваў на той мове, якая блiзкая да гаворак мясцовага люду. ("Не капай под другом своiм ямы, сам ввалiшься в ню. . . ") Рэфармацкi рух звязаны з iмёнамi Сымона Буднага, Васiля Цяпiнскага, Мiколы Гусоўскага. 3-пад пяра апошняга выйшла несмяротная паэма - "Песня пра зубра", напiсаная у далёкiм Рыме, пра вечны дух беларускага народа і роднай зямлі Беларусі, непакору і вольналюбства.

Багатыя пласты палемічнай літаратуры на Беларусі, дзе спакон веку перакрыжоўваліся не толькі шляхі  з Захаду на ўсход, але і думкі, погляды, высновы (Ізафат Кунцэвіч і  Лявон Карповіч, Мялецій Сматрыцкi, Лаўрэнцій Зізаній, Ілля Капіевіч, Георгій Каніскі). З'яўляецца палемічная публіцыстыка: "Прамова Мялешкі", "Лістда Абуховіча".

Невіна, а бяда беларускай літаратуры, што многія творы ў ёй існавалі і існуюць у адзінкавым, рэліктавым стане: адзіны верш, адзіны раман, адзіны зборнік. У Ловдане быў надрукаваны адзіны вядомы нам сёння верш сялянскага паэта Паўлюка Багрыма "Зайграй, зайграй, хлопча малы". Гэта ж якой долі трэба жахацца, каб не жадаць малому хлапчаняці самаму для сябе нават і падрастаць (". . . Каб я большы не падрос ды ад бацькавых калёс"). 'Энеіда навыварат" і "Тарас на Парнасе" - народныя паэмы з ліку ананімных твораў. Тарас, просты селянін, трапляе да багоў на Парнас. Гэта вобраз беларуса ў вялікім свеце, які хацеўбы бачыць і літаратуру свайго народа ўпоравень з іншымі ў адзіным сусветным літаратурным працэсе. Пра гэта дбалі Ян Чачот і Франц Савіч, Адэля з Устроні і Арцём Вярыга-Дарэўскі, пісар Віцебскай палаты дзяржаўных маёмасцяў паэт-дэмакрат Карафа-Корбут.

"Беларускі Мальер" - Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч - клапаціўся  пра развіццё драмы, камедыі,  сам з дзвюма дочкамі ажьшцяўляў  пастаноўку п'ес ("Гапон, "Сялянка", "Пінская шляхта "). Выдавец, публіцыст і паэт, кандыдат права 26-гадовы Кастусь Каліноўскі - "Пугачоў з універсітэту" - выдаваў газету "Мужыцкая праўда", друкаваў вершы. Другi "мужыцкі адвакат" - Францішак Багушэвіч стаў першым прафесійным паэтам у беларускай літаратуры. Гэта ён упершыню вывеў беларуса, якi пазбаўлены свайго імя, у паэме "Кепска будзе". У адной з прадмоў да сваіх кніг паэт акрэсліў геаграфічныя (тэрытарыальныя) межы Беларусі.

Паэт не быў адзіны. Услед ішлі Альгерд Абуховіч-Бандынэлі, Фелікс Тапчэўскі, Адам Гурыновіч, Янка Лучына. Ужо не лучынкай, а добрым зарывам разгаралася полымя беларускага пісьменства. "Загляне сонца і ў наша ваконца" – так называлася выдавецтва "нашаніўскай пары" (ад назвы газеты "Наша ніва"). Беларускае слова набыло легальныя форма існавання.

На беларускай мове яшчэ ў дарэвалюцыйны час выхадзілі  газеты "Віеlarus", "Гоман", "Вольная Беларусь", "Грамада", часопісы "Лучынка", "Саха", "Крапiва", "Раніца". Газеты "Наша доля" і "Наша ніва" сталі сапраўднай народнай трыбунай. 3'явіліся кнігі альманаха "Малая Беларусь", беяарускія календары.

Сапраўдны зорны  час настаў для беларускай літаратуры ў пачатку XX стагодзя. На небасхіле  беларускай паэзіі, прозы, драматургіі  заззялі тры зоркі першай велічыні - Янка Купала і Якуб Колас, Максім Багдановіч. Плённа працавалі Цётка (Алаіза Пашкевіч), Алесь Гарун, Карусь Каганец, Ядвігін Ш. , Максім Гарэцкi. У друку часта з"яўляліся імёны Сяргея Палуяна, Антона і Івана Луцкевічаў, Вацлава Ластоўскага. Засявалася беларуская ніва словам праўды, дабра з надзеяй на добры ўмалот і багаты ўраджай. Але новая навала накацілася на беларускі народ. Стагоддзямі беларуская літаратура развівалася на выжыванне. Каб надрукаваць, беларускі верш часам выдаваўся за балгарскі ці яшчэ які-небудзь іншы.

Ды наш народ  ніколі не пакiдаў песні, слова прарочага, мастацкага, каб не знікнуць бясследна ў грознай віхуры ліхалецця, каб не патануць у чорнай прорве бездухоўнасці, асляплення, занядбанасці. Літаратура рабіла народ нацыяй, як магла, адсоўвала Чарнобыль бездухоўнасці і забыцця.

Уладзімір Дубоўка яшчэ задоўга да чарнобыльскай бяды ў 1926 годзе пiсаў:

0 Беларусь, мая шыпшына, 

Зялёны ліст, чырвоны цвет!

У ветры дзікім не загінеш,

Чарнобылем не зарасцеш.

Што гэта? Прабачанне, прадчуванне немінучай навалы ці звычайнае прароцтва неўміручасці нашага духу?

Перамагаючы чужое, наноснае, прыўнесенае звонку, беларуская літаратура ішла да свайго нацыянальнага  выяўлення, кондавага, аснатворнага, падваліннага. Учытваючыся ў радкі мастацкай творчасці пачатку XX стагоддзя, мы ўбачым як мужык - асноўны герой беларускай літаратуры - у скрусе гаруе часам, што ён нічым не вызначыўся, усё яшчэ той самы, як і быў, незмяніўся, непабачыў свету, а то раптам з сумам і жалем, праз "смех скрозь слёзы" убачыць і адчуе, што ён ужо не той самы, што змяніўся, стаў не такім, якім быў дагэтуль, што "вылузаўся" са свайго, кондавага, адвечнага прывычнага свету. Чым больш беларус заставаўся беларусам, самім сабою, чым больш "мужычага" быяо ў ім, тым болей у ім было чалавечага, па вобразнаму выказванню Алеся Разанава, тым больш зямнога, агульначалавечага.

У пераадоленні знешніх  уплываў, у адстойванні глыбоканацыянальных  асаблівасцей - асноўная тэндэнцыя  развіцця беларускай літаратуры.

Ад "раскіданага  гнязда" у Я. Купалы на пачатку  стагоддзя - да разбурэння ўнутранага свету "людзей на балоце" пад уплывам  знешніх абставін і ідэалогіі  ў І. Мележа, калі нібыта да новай  цывілізацыі далучаецца не толькi закінутая  вёсачка, замкнёная сістэма маральна-этычных  і духоўных каштоўнасцей чалавека, а нішчыцца, нівеліруецца і раздзіраецца на кавалкі душа селяніна-працаўніка, якому ўсё яшчэ няма месца ў новым свеце - такі шлях беларускай літаратуры нашага XX стагоддзя.

У 20-ыя гады "распалавіненая" Беларусь жыла сваім жыццём. Чуўся голас надзеі і чакання дэмакратычных змен паэтаў "з-пад саламяных стрэх" Заходняй Беларусі, якія выяўлялі настроі працоўных мас: Ул. Жылка, І. Абдзіраловіч, Н. Арсеннева, К. Сваяк, Ф. Аляхновіч, Хв. Ільяшэвіч, М. Танк, В. Таўлай, М. Машара, М. Васілёк, П. Пестрак, - іх лёсы, і творчыя, і асабістыя, склаліся па-рознаму.

На хвалі шырока тады абвешчанай "першай беларусізацыі" актыўна - прыліў за прылівам - ішлі ўсё  новыя і новыя сілы ў літаратуру ва ўсходняй Беларусі. Першым узнікла літаратурнае аб'яднанне "Маладняк", якое з ініцыятыўнай групы з шасці чалавек вырасла да 500 аўтараў. Не ўсе з іх сталі прафесійнымі літаратарамі. Празмерная запалітызаванасць, лозунгавасць і "бурапеннасць" - касмічна-планетарнасць матываў іх творчасці хутка нарадзiлі новыя літаратурныя групоўкі. З'явілася "Узвышша", якое мела на мэце "даць" сапраўдную развітую мастацкую творчасць, упоравень з іншымі літаратурамі свету. Пазней утварыліся "Полымя", "Пробліск", "Беларуская літаратурна-мастацкая камуна" і іншыя літаратурныя суполкі. Пісьменнікі знаходзідіся "ў віры жыцця", будучы ўцягненымі ў вірлівыя патокі часу, а часамі высвечваючы і "крывавыя віры" чалавечай псіхалогіі, бачачы, як "віры часу" закружваюць, зацягваюць у свой круга-бег, у сутонне ўседазволенасці, камчванства і дэспатыі.

У ЗО-ыя гады наша літаратура становіцца нібы вуліцай з аднабаковым рухам. Знешне гэты працэс насіў характар набліжэння літаратуры да жыцця. Творы напаўняліся штурмавым пафасам першых пяцігодак, ад літаратуры патрабавалася, каб яна дапамагала "варыць" сталь, "падносіць" цэглу, а фігура паэта бачьшася не інакш як на пярэднім краі барацьбы за новы лад, ад яго патрабавалася быць удзельнікам, а не рэгістратарам усіх падзей і змен. Ды вось яшчэ адно ліха, яшчэ адна бяда літаратуры, што яна заўжды станавілася "гарачым цэхам", часам небяспечным для жыцця. Зніклі ў сутарэннях сталінскіх турмаў, запоўнiлі ГУ-ЛАГi многія беларускія пісьменнікі. Адны з іх загінулі, другія былі амаль на тры дзесяцігоддзі выключаны з літаратурнага працэсу. Не стала В. Маракова, Т. Кляшторнага, М. Чарота, А. Дудара, А. Вольнага, М. Гарэцкага, М. Зарэцкага, П. Галавача, В. Каваля, С. Баранавых, С. Дарожнага, Ул. Галубка, М. Мрыя, А. Моркаўкі, Б. Мікуліча і інш. Адпакутавалі ў глухой тайзе ўл. Дубоўка, С. Грахоўскі, Я. Скрыган, С. Ліхадзіеўскі, А. Пальчэўсаа і інш. Сумнавядомы афарызм Сталіна, які, рэа-гуючы на арышт апоішгіх сямнацаці беларускіх пiсьменнікаў, раптам змяніў гнеў на літасць: "Ліквідаваць ордэры, а выдаць ордэны".

Информация о работе Современная белорусская литература