Беларуская мова у Вялікім княстве Літоўскім

Автор: Пользователь скрыл имя, 16 Января 2012 в 20:53, реферат

Описание работы

Беларускія землі мелі параўнальна высокі ўзровень эканамічнага развіцця, таму больш важную ролю ў княстве адыгрывала беларуская мова і культура. Беларуская мова выкарыстоўвалася як дзяржаўная, а таксама ў дамашнім абіходзе вялікіх князёў і феадальнай знаці. У выніку развіцця феадальнага грамадства ў межах этнічнай тэрыторыі Беларусі ў XIII-XVI стст. утварылася беларуская народнасць.

Работа содержит 1 файл

Белорусский язык в ВКЛ.doc

— 60.50 Кб (Скачать)
 
 
 
 
 
 
 

     РЭФЕРАТ 
 

     Беларуская  мова ў Вялікім  княстве Літоўскім 
 
 
 
 
 
 

                         
 
 
 

                                                                          Выканаў: 

                                                                          Віннікаў Г.М.

                                                                          Гр…. 
 
 

     Мінск 2012

     Беларускія  землі мелі параўнальна высокі ўзровень эканамічнага развіцця, таму больш  важную ролю ў княстве адыгрывала беларуская мова і культура. Беларуская мова выкарыстоўвалася як дзяржаўная, а таксама ў дамашнім абіходзе вялікіх князёў і феадальнай знаці. У выніку развіцця феадальнага грамадства ў межах этнічнай тэрыторыі Беларусі ў XIII-XVI стст. утварылася беларуская народнасць.

     У другой палове XIII- першай палове XVI ст. паралельна з працэсам стварэння беларускай арыгінальнай літаратуры ішло развіцце старабеларускай літаратурнай мовы, якая замацоўвала характэрныя асаблівасці гаворкі насельніцтва Беларусі. Полацкія, віцебскія і смаленскія граматы XIII ст. ужо адлюстравалі некаторыя адметныя рысы, уласцівыя жывой мове беларускай народнасці.

     Пісьмовыя помнікі з беларускамоўнай асновай  можна падзяліць на 3 групы: юрыдычна-дзелавыя, свецка-мастацкія і канфесійныя. Гэтыя помнікі адрозніваюцца  не толькі прызначэннем і зместам, але і сістэмай моўных сродкаў.

     Ад  часоў Старажытнай Русі на беларускіх землях захавалася сістэма пісьмовага двухмоўя, калі старажытнаруская літаратурная мова задавальняла духоўныя інтарэсы і дзелавыя патрэбы насельніцтва,а  царкоўнаславянская выкарыстоўвалася ў набажэнстве і рэлігійнай літаратуры. Царкоўнаславянская мова распаўсюдзілася па тэрыторыі Старажытнай Русі з увядзеннем хрысціянства і была ў сваей аснове старажытнабалгарскай. З цягам часу царкоўнаславянская мова, як штучная і малазразумелая паступова страчвала на Беларусі свае пазіцыі. З’явілася так званая беларуская рэдакцыя царкоўнаславянскай мовы, што прыкметна адрознівала мову беларускіх тэкстаў ад мовы рэлігійных помнікаў тагачаснай Рускай дзяржавы. Аб гэтым сведчыць мова такіх твораў канфесійнай літаратуры XV ст., як “Жыцціе Аляксея, чалавека божага”, “ Пакуты Хрыста”, “Аповесць аб трох каралях-вешчунах”.

     Найбольш  чуйна на гаворку народа рэагавала  юрыдычна-дзелавая пісьменнасць, менш кансерватыўная па свайму зместу і  форме сярод іншых відаў пісьменнасці. Асноўнымі цэнтрамі юрыдычна-дзелавой пісьменнасці з’яўляліся дзяржаўныя, прыватнаўласніцкія і магістратскія канцылярыі. Найважнейшыя дзяржаўныя акты, прывілеі і іншыя дакументы зацвярджала вялікакняжацкая канцылярыя у Вільні, якая мела свой уласны архіў, т.зв. Метрыку. Большасць актаў і грамат Вялікага княства Літоўскага ў XIV-XVI стст. Былі напісаны кірыліцай, на старабеларускай, паводле тагачаснай тэрміналогіі, - рускай, мове. Старабеларуская мова – афіцыйная мова дзяржаўных дакументаў і заканадаўства – канчаткова сфарміравалася ў XVI ст.

     Прамежкавае становішча паміж юрыдычна-дзелавой пісьменнасцю са старабеларускай моўнай асновай і канфесійнай пісьменнасцю з царкоўнаславянскай мовай займала  мова свецкіх мастацка-літаратурных твораў.

     У XIII-XVIстст. на Беларусі па-ранейшаму шырока распаўсюджвалася царкоўна-рэлігійная літаратура з яе асноўнымі жанрамі. Гэта – кнігі Бібліі, жыціі святых, апокрыфы. Творы былі перакладныя ці арыгінальныя. У XIV-XV стст. Слаба развівалася ўрачыстае царкоўнае красамоўства. Беларускае духавенства не вылучала са свайго асяроддзя ніводнага прамоўцы, якога можна было б параўнаць з Кірылам Тураўскім. Варта адзначыць асобу Грыгора Цамблака, выхадца з Балгарыі, які з’яўляўся Кіеўскім мітрапалітам. Ен стварыў шматлікія пропаведзі, пахвальныя “словы” і шэраг жыцій. З арыгінальных твораў іншых жанраў царкоўна-рэлігійнай літаратурынеабходна адзначыць “Хаджэнне ў Царград і Іерусалім” Ігната Смаляніна. Яго апісанне падарожжаў мела важнае пазнавальнае значэнне. Сярод свецкіх літаратурных твораў асаблівай папулярнасцю карысталіся  такія перакладныя рэчы, як “Александрыя”, “Троя”, “Трыстан і Ізольда”.

     З усіх жанраў беларускай літаратуры перыяду  яе станаўлення найбольш дынамічна  развіваліся летапісы. Летапісы –  гэта гістарычна-літаратурныя творы з апісаннем падзей па гадах. Яны спалучаюць лаканічную, дакументальна-дзелавую фіксацыю гістарычных падзей з эмацыянальна-вобразным, белетрызаваным асэнсаваннем мінулага. У XVст.у новых гістарычных умовах перыяду фарміравання беларускай народнасці і палітычнай кансалідацыі беларускіх зямель летапісы набылі новыя якасці і рысы, з’явіўшыся яркім адлюстраваннем новага этапа ў жыцці беларускага народа.

     Беларуска-літоўскія летапісы, паводле свайго складу, зместу і формы, падзяляюцца на 4 асноўныя групы: “Летапісец вялікіх князеў Літоўскіх”, Беларуска-літоўскі летапіс 1446г., “Хроніка Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага”, “Хроніка Быхаўца”.

     “Летапісец  вялікіх князеў Літоўскіх” – адзін  з першых твораў уласна беларускай гістарычна-дакументальнай літаратуры. Ен быў напісаны невядомым аўтарам каля 1430г.у Смаленску у форме суцэльнага апавядання без выкарычтання дат, чым і адрозніваецца ад традыцыйных старарускіх летапісаў. Твор у найбольш поўных спісах складаецца з дзвюх частках : уласна “Летапісца…” і “Аповесці пра Падолле”. Тут выкладаецца гісторыя ВКЛ з 1341г.(ад смерці Гедыміна) да канца XIVст.

     Галоўная  ідэя “Летапісца…” – абгрунтаванне  цэнтралізатарскай палітыкі  літоўскіх  князеў, падтрымка іх памкненняў да ліквідацыі феадальнай раздробленнасці. Пазней гэты твор уваходзіў у склад розных летапісных зводаў, быў пакладзены ў аснову арыгінальнай часткі Беларуска-літоўскага летапісу 1446г. і выкарыстаны польскім храністам Я. Длугашам у “Гісторыі Польшчы”. Трапіў ен і на тэрыторыю Маскоўскай Русі, дзе доўгі час служыў рускім чытачам важнай крыніцай ведаў аб палітычнай гісторыі суседняй дзяржавы.

     Беларуска-літоўскі летапіс 1446г.- першы беларуска-літоўскі летапісны звод. Сваю назву ен атрымаў  таму, што 1446 годам датуецца ў ім апоошні запіс. Храналагічна звод ахоплівае перыяд ад сярэдзіны IX да сярэдзіны XVст. Гісторыя Кіеўскай дзяржавы, дзейнасць яе князеў – змест першай часткі зводу, запазычанай з рускіх летапісаў. У Беларуска-літоўскім летапісе 1446г. змешчаны і шэраг твораў мясцовага паходжання: Смаленская хроніка, “Пахвала Вітаўту”, “Летапісец вялікіх князеў літоўскіх”.

     “Пахвала  Вітаўту” –даволі своеасаблівы твор. Гэта не звычайнае апавяданне пра  гістарычныя падзеі, а ўсхваляванае лірычнае слова пра вялікага князя, яго велічную дзейнасць і высокі міжнародны аўтарытэт. У “Пахвале Вітаўту” выказваецца гістарычная канцэпцыя ўсяго Беларуска-літоўскага летапісу 1446г.- погляд на ВКЛ як на літоўска-славянскую дзяржаву, якая прызнаецца адным з цэнтраў палітычнага аб’яднання ўсходнеславянскіх зямель. Гісторыя роднай краіны ў летапісе разглядаецца як арганічная частка гісторыі ўсіх усходніх славян, выказваецца ідэя іх гістарычнай еднасці.

     З пачатку XVIст. адбыліся некаторыя змены ў летапісным жанры: аўтары сваю ўвагу амаль цалкам сканцэнтравалі на гісторыі ВКЛ. У 20-я гады XVIст.у асяроддзі патрыятычна настроенай літоўскай арыстакратыі  была створана “Хроніка Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага”, дзе выкладаецца гісторыя ВКЛ ад легендарнага князя Палемона да Гедыміна. У гэтым творы, напісаным у жанры гістарычнай аповесці, сцвярджаецца аб паходжанні літоўскіх князеў ад рымскіх арыстакратаў. Хроніка была напісана з мэтай абудзіць пачуцценацыянальнага гонару ў літоўцаў, сцвердзіць перавагу літоўскіх феадалаў над феадаламі ўсходнеславянскага паходжання. Твор мае шмат недакладнасцей і фактычных скажэнняў, тэндэцыйна падае некаторыя падзеі з мэтай гераізаваць гістарычнае мінулае Літвы.

     “Хроніка  Быхаўца” – яшчэ адзін найболь  поўны агульнадзяржаўны летапісны  звод. Цэнтральная тэма твора –  ваенна-патрыятычная.  Шмат увагі храніст надае апісанню розных паходаў і бітваў, ратных подзвігаў суайчыннікаў, імкнучыся абудзіць іх патрыятычныя пачуцці. “Хроніка Быхаўца” – этапны твор у гісторыі беларуска-літоўскага летапісання. Ён аб’яднаў у сабе традыцыйную летапісную форму пераказу са звязным расповядам пра мінулае, што адлюстравала тэндэнцыю да белетрызацыі гістарычнага апавядання. Хроніка Быхаўца паслужыла асновай для “ Хронікі польскай, літоўскай, жамойцкай і ўсяе Русі” М. Стрыйкоўскага.

     У другой палове XVI ст. летапісы як сінтэтычная форма духоўнай культуры сталі паволі адміраць, уступаючы месца іншым гістарычным жанрам.

     XV – першая палова XVII стст. – перыяд  развіцця культуры , які атрымаў у Еўропе назву Адраджэнне. Ён характарызаваўся ўздымам свецкай навукі і мастацтва, станаўленнем нацыянальных моў, літаратур і нацыянальнай самасвядомасці, гуманістычным светапоглядам. Дзякуючы трывалым сувязям з Еўропай, беларуская культура таксама пазнала ўплыў ідэй Адраджэння, але тут меліся свае асаблівасці. Вялікае княства знаходзілася на перыферыі еўрапейскага культурнага жыцця, тут не паспелі сфарміравацца элементы раннебуржуазнага грамадства, толькі зараджалася свецкая літаратура, філасофская і грамадская думка працягвала арыентавацца на Біблію, не было выдатных дасягненняў у свецкіх відах мастацтва – жывапісу, скульптуры, музыкі. Тым не менш, рысы Рэнесанса назіраліся ў архітэктуры, графіке, асвеце і свецкіх відах мастацтва. Можна гаварыць аб шматграннасці і варыянтнасці рэнесанснай культуры на Беларусі.

     Пашырэнне агульнага ўзроўня адукаванасці абумовіла ўзнікненне попыту на кнігі. У XIII-XVI стст. цэнтрамі перапіскі кніг з’яўляліся праваслаўныя манастыры (скрыпторыі ў Наваградку, Полацку, Смаленску, Вільне, Віцебску, Лаўрышаве, Супрасле), дзяржаўная канцылярыя ў Вільне, канцылярыі буйных феадалаў. Ствараліся значныя кнігазборы – бібліятэкі. Найбольш вядомымі былі: бібліятэка Полацкага Сафійскага сабора; бібліятэкі манастыроў у Спраслі, Вільне, Слуцку, Пінску; а так сама кнігазборы навучальных устаноў (езуіцкіх калегіўмаў і акадэміі) і прыватныя зборы магнатаў (Раздзівілаў, Сапегаў).

     Скрыпторыі  не маглі задаволіць ўзрастаўшага попыту на кніжнае слова, таму не выпадкова, што ў ВкЛ узнікла кнігадрукаванне  раней за ўсе ўсходнеславянскія  землі. Заснавальнік усходнеславянскага кнігадрукавання – выдатны гуманіст і асветнік Францыск Скарына. У 1517-1519 гг. ён у Празе пераклаў і выдаў (з каментарыямі) Псалтыр і 22 кнігі Старога запавету Бібліі. У 1522 г. ён пераехаў у Вільню, дзе заснаваў першую на тэрыторыі ўсходніх славя друкарню, з якой вышлі “Малая падарожная кніжыца” (1522 г.) і “Апостал” (1525 г.).

     Ф.Скарына  выступіў у якасці стваральніка новага літаратурнага жанру – прадмоў, дзе адлюстроўваліся яго грамадска-палітычныя, філасофскія, прававыя,эстэтычныя, мовазнаўчыя і педагагічныя погляды. Коратка і лаканічна пераказваючы змест твораў, прадмовы Ф.Скарыны сталі класічнымі ўзорамі ў гэтым жанры беларускай літаратуры, паслужылі прыкладам для беларускіх пісьменнікаў XVI-XVIIстст.

     Ф.Скарына  ўнес значны ўклад у распрацоўку  беларускай літаратурнай мовы. Мова яго выданняў характарызуецца як тыповы ўзор беларускай рэдакцыі царкоўнаславянскай мовы. Сам аўтар мову выдадзеных біблейскіх кніг называў рускай, паведамляючы чытачу пра ўжыванне на Беларусі дзвюх пісьмовых моў – старабеларускай і царкоўнаславянскай.

     Напрыканцы XVI ст. у княстве дзейнічалі шматлікія  друкарні – прыватныя, пры буйных праваслаўных брацтвах, пратэстанцкія, вельмі актыўную дзейнасць распачалі  езуіцкія друкарні. Выдавалася самая  розная літаратура на беларускай, польскай, лацінскай мовах – як багаслоўская, так і свецкая, у тым ліку, прававая.

     У 1550-я гг. у Бярэсці пачала працаваць  пратэстанцкая друкарня Мікалая Радзівіла Чорнага – першая на Беларусі. Наогул, пратэстанцкія друкарні ў 1560-1570-я гг. дзейнічалі ў Нясвіжы, Вільне, Слуцку, Уздзе, Лоску, Іўе, Ашмянах. Сярод найбольш вядомых выданняў пратэстантаў – “Брэсцкая біблія” (1563 г.), “Нясвіжская біблія” (1572 г.), “Новы запавет” (1574 г.), “Размова паляка з літвінам” (1564 г.).

     Першую  кірылічную кнігу (на старажытнабеларускай мове) – Катэхізіс выдалі Сымон Будны і Лаўрэнці Крышкоўскі ў Нясвіжскай друкарні ў 1562 г., у той жа год С.Будны надрукаваў “Пра апраўданне грэшнага чалавека перад богам”, пазней – “Біблію” (1572 г.), “Новы Завет” (1574 г.), “Аб галоўных палажэннях хрысціянскай веры” (1576 г.).

     У 1570-я гг. у маёнтку Цяпіна на Полаччыне  заснаваў друкарню Васіль Цяпінскі. Ён выдаў “Евангелле” на царкоўна-славянскай мове з паралельным перакладам на беларускую мову. С.Будны і В.Цяпінскі выступалі ў абарону беларускай мовы, за развіццё на ёй пісьменнасці і кнігадрукавання.

     Так, ў 1588 г. у друкарне Мамонічаў у  Вільне ўпершыню быў выдадзены свод законаў – Статут ВкЛ. Выдавецкая дзейнасць была цесна звязана  з развіццём літаратуры.

     Як  і раней, працягвалі складацца рукапісныя Палеі, Пацерыкі, Пралогі, Мінеі – яны складаліся з твораў антычных і грэка-візантыйскіх аўтараў. У эпоху Адраджэння да іх дабавіліся пераклады заходнееўрапейскіх свецкіх раманаў – такіх як “Аповесць пра Баву”, “Гісторыя пра Атылу”, “Аповесць пра Трышчана”, “Александрыя”, “Троя”, дыдактычныя навелы, зборнікі фацэцый (анекдатычных гісторый).

Информация о работе Беларуская мова у Вялікім княстве Літоўскім